Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў не сказаў, ці будзе ўдзельнічаць у выбарах 2012 году


Мядзьведзеў вёў прэсавую канфэрэнцыю сам

Мядзьведзеў вёў прэсавую канфэрэнцыю сам

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падчас «вялікай» прэсавай канфэрэнцыі ў Сколкаве заявіў, што яшчэ рана гаварыць пра пляны ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году, аднак паабяцаў неўзабаве паведаміць пра сваё рашэньне.

Сярод іншага Мядзьведзеў адказаў на два пытаньні карэспандэнта Радыё Свабода.

Адказваючы на пытаньне аб пэрспэктывах узаемаадносін Расеі з НАТО, Мядзьведзеў адзначыў, што Масква можа разарваць дамову аб стратэгічных наступальных узбраеньнях у выпадку, калі ЗША будзе фарсаваць разьвіцьцё сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Эўропе.

У адказе на пытаньне аб дачыненьнях Расеі зь міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, прэзыдэнт сказаў, што Масква мае намер выконваць рашэньні Эўрапейскага суду па правах чалавека, нягледзячы на тое, што некаторыя зь іх "палітычна матываваныя".

На прэсавую канфэрэнцыю ў Сколкаве былі акрэдытаваныя больш за 800 журналістаў. Гэта першае гэткае мерапрыемства з удзелам Дзьмітрыя Мядзьведзева. Яго папярэднік на прэзыдэнцкай пасадзе Уладзімір Пуцін праводзіў "вялікія" прэсавыя канфэрэнцыі штогод.
XS
SM
MD
LG