Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія тралейбусы зламаліся ў Малдове


Каля 70 адсоткаў тралейбусаў, закупленых для эксплуатацыі ў Кішынёве прыйшлі ў непрыдатнасьць. Няспраўныя транспартныя сродкі, набытыя ў Менску, зьнятыя з маршрутаў і адпраўленыя ў рамонт, -- паведамляюць «Навіны-Малдова».

Усяго ў рамонце знаходзіцца 16 з 25 новых тралейбусаў. Менскаму заводу паведамілі аб няспраўнасьці.

Муніцыпальныя чыноўнікі кажуць, што праблемы з новымі адзінкамі электратранспарту зьявіліся адразу ж з пачатку іх эксплуатацыі.

У 2010 годзе Кішынёўскага прымэрыя і Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця падпісалі пагадненьне, паводле якога малдаўскі бок атрымаў 13,7 мільёна эўра на набыцьцё 102 менскіх тралейбусаў вытворчасьці "Белкамунмаш". Кошт кожнага тралейбуса перавышае 125 тысяч эўра.

«Гэты выпадак нядбалага стаўленьня да растраты такіх буйных фінансавых сродкаў у галіне гарадзкой гаспадаркі абурае мяне як грамадзяніна і як жыхара Кішынёва», -- адзначыў у размове з карэспандэнтам кандыдат у муніцыпальныя дарадцы ад Партыі камуністаў РМ Барыс Галавін. Ён падкрэсьліў, што «тыя, хто давалі гарантыю аб прыдатнасьці тралейбусаў, павінны адказаць па ўсёй строгасьці закону».

«Навошта закупляць няспраўныя тралейбусы, калі мы, напрыклад, ужо ведаем, што ёсьць маркі электратранспарту, якія добра зарэкамэндавалі сябе на нашых дарогах -- напрыклад, тралейбусы маркі «Шкода», -- сказаў Галавін.

У ААТ «Белкамунмаш» абверглі гэтую інфармацыю, -- паведаміў БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG