Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на харчовыя тавары ў Менску за красавік у параўнаньні з сакавіком у сярэднім узрасьлі на 5,6%, аднак па некаторых пазыцыях рост склаў да 40 працэнтаў, — паведамляе БелаПАН.

Так, паводле зьвестак Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Менску, цэны на крупу прасяную ўзрасьлі на 38,9%, алей — на 25,3%, гарбату — на 23,7%, маянэз — на 20%, рыс — на 16,1%, грэчку — на 12%, рыбу і рыбапрадукты — на 10,4%, макаронныя вырабы — на 8,6%, рыбныя кансэрвы — на 6,7%, хлеб, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы — на 5,4%, алькагольныя напоі — на 3,5%, муку пшанічную — на 3%, яйкі курыныя — на 2,6%, малочныя прадукты, мяса і птушку — на 2,2%, сыры — на 2%, каўбасныя вырабы — на 1,8%.

За красавік у параўнаньні з сакавіком гэтага году бульба падаражэла на 12%. Цэны на іншую агародніну ўзрасьлі на 25,4%, у тым ліку на памідоры сьвежыя — на 40,4%, капусту белакачанную сьвежую — на 36,8%, буракі — на 22,4%, моркву — на 12,6%, агуркі сьвежыя — на 11,7%, часнок — на 10,6%, цыбулю рэпчатую — на 4,2%. Садавіна падаражэла на 6,3%, у тым ліку бананы — на 13%, цытрусавыя — на 5,1%, яблыкі — на 4,4%.

Цэны на прадпрыемствах грамадзкага харчаваньня ў красавіку ў параўнаньні з сакавіком узрасьлі на 16,2%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG