Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мьянме пры выбуху ў цягніку загінула два чалавекі


У Мьянме пры выбуху бомбы ў пасажырскім цягніку загінулі два чалавекі. Таксама паведамляецца пра сем параненых у выніку выбуху ў наваколіцах сталіцы краіны – Няйпіды.

Гэта супала з візытам ў краіну адмысловага пасланьніка ЗША Джозэфа Юна, які мае на мэце перамовы з прадстаўнікамі новага ўраду, сфармаванага пасьля леташніх лістападаўскіх выбараў. Тыя выбары былі першымі за апошнія дваццаць гадоў.

У праграме візыту Юна -ь сустрэча з лідэрам дэмакратычнай апазыцыі, ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі міру Аўн Сан Су Чжы.
XS
SM
MD
LG