Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў выступае за перамовы адносна амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны


Міністар замежных спраў Украіны Канстантын ГрышчанкаHryshchenko at parliament in Kyiv, 11Mar2010

Міністар замежных спраў Украіны Канстантын ГрышчанкаHryshchenko at parliament in Kyiv, 11Mar2010

Міністар замежных спраў Украіны Канстантын Грышчанка заявіў, Кіеў мае намер правесьці кансультацыі з Бухарэстам і Вашынгтонам ў справе мяркуемага разьмяшчэньня элемэнтаў амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Румыніі.

На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Бухарэсьце Грышчанка сказаў, што Кіеў імкнецца абмеркаваць усе палітычныя аспэкты гэтага пытаньня ў больш шырокім кантэксьце праблемаў бясьпекі ў Эўропе.

Два тыдні таму ЗША і Румынія скончылі перамовы адносна разьмяшчэньня 24-ох ракет у паўднёвай частцы Румыніі. Гэтая дамоўленасьць адмоўна была ўспрынятая Масквой, якая заявіла, што будзе дамагацца гарантыяў, што амэрыканская сыстэма супрацьракетнай абароны не накіраваная на стратэгічныя ядзерныя сілы Расеі.
XS
SM
MD
LG