Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы абверглі інфармацыю пра перамовы з Вашынгтонам



Талібы абверглі інфармацыю пра наўпроставыя перамовы з ЗША ў справе ўрэгуляваньня сытуацыі ў Аўганістане.

Прадстаўнік талібаў Забіула Муджахід назваў беспадстаўнымі чуткамі інфармацыю, якая была зьмешчаная ў The Washington Post і шэрагу іншых СМІ пра тое, што нядаўна амэрыканская дэлегацыя тройчы сустракалася ў Катары і ў Нямеччыне з адным з бліжэйшых памочнікаў лідэра баевікоў Муллой Амарам.

Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан адмовілася камэнтаваць паведамленьні СМІ, заявіўшы, што Вашынгтон мае шырокае кола кантактаў ў падтрымку ініцыяванага Кабулам працэсу прымірэньня як у Аўганістане, гэтак і ў іншых краінах рэгіёну.
XS
SM
MD
LG