Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Я знаёмая зь ім нядаўна, зь верасьня мінулага году. Яму падабаецца цяжкі рок, любіць граць на гітары. Піша вершы, шмат чытае. Ходзіць на канцэрты. У лісьце з-за кратаў пісаў, што хацеў бы пайсьці на выступ любімай групы, якая якраз прыяжджала зімой. Ён шмат чаго хоча, але бліжэйшым часам гэта не атрымаецца.

Мы пазнаёміліся зь ім на працы. Арцём вельмі добры чалавек, ніколі не адмаўляў у дапамозе ў любой цяжкай сытуацыі — я ў гэтым асабіста пераканалася. Ён хутка ўліўся ў калектыў. Адразу ўсе сказалі: які добры хлопчык да нас прыйшоў, працавіты.

З працы ў зьняволеньне яму і ліст пісалі калектыўна, зьбіраліся разам. І зьбіралі перадачу, прывозілі ў СІЗА. Яго ўсе вельмі любяць.

Арцём трымаецца і нават у кайданках сьмяецца, і гэта радуе. Хаця, я адчуваю, яму вельмі дрэнна. А суд — гэта вялікі цырк, як так можна?!.

19 сьнежня ён, як заўсёды, сустрэў мяне пасьля працы. І кажа: можа, пойдзем сёньня пагуляем? Але я сказала, што крыху стамілася, давай іншым разам. Казала, пойдзем разам дахаты, усё будзе добра. Ён пайшоў адзін. Потым праз паўтары гадзіны мне патэлефанаваў. Кажа: усё, Сьвета, мяне ўжо забралі. У мяне ад гэтага настрой быў жахлівы. Яго павезьлі ў Жодзіна, дзе ён адбыў 10 сутак. А потым 12 студзеня зь месца працы яго забралі, вялі проста ў кайданках і павезьлі ў СІЗА на Валадарскага. Я яму пасылала заказныя лісты. Калі яго затрымалі другі раз, спачатку яго трымалі ў СІЗА КДБ. Я езьдзіла перадаць перадачу, але не прынялі.

Я Беларускае тэлебачаньне не гляджу, бо гэта суцэльная хлусьня.

Цяпер хаджу штодня на судовы працэс, калі вольная ад працы. Арцём трымаецца і нават у кайданках сьмяецца, і гэта радуе. Хаця, я адчуваю, яму вельмі дрэнна. А суд — гэта вялікі цырк, як так можна?!.

Атрымлівала лісты зь СІЗА ад Арцёма. Ён прысылаў мне вершы пра каханьне, пра пачуцьці. Пісаў, што ў яго шмат напісана пра нашу краіну, пра становішча ў цэлым, пра міліцыю. Але ён ня можа іх мне даслаць, бо, кажа, яшчэ які-небудзь артыкул яму за гэта прышыюць. Вось верш, які я атрымала ў адным зь лістоў ад Арцёма. Ён для мяне вельмі дарагі:

Малыш, какие наши годы!
У нас еще все впереди.
Всё это временно: невзгоды,
Туман,печали и дожди.

А солнце выглянет, просушит
Твои слезинки на щеках.
Оно растопит наши души
И беды все развеет в прах.

И вот с тобой мечтам навстречу
Пойдем, шагая лишь вперёд.
Ты улыбнёшься, я отвечу.
Всё это нас, малышка, ждёт.

Уверенно идя в обнимку,
Держа весенние цветы.
И всё вокруг растает дымкой.
Есть только вечность, я и ты.


Сьвятлана Юронак, сяброўка Арцёма Грыбкова


Арцём Грыбкоў нарадзіўся 6 студзеня 1989 году ў Карэлічах. Вучыўся ў менскім каледжы лёгкай прамысловасьці. Ні ў якіх партыях ня быў, не захапляўся палітыкай. Працаваў у гандлёвым цэнтры "Гіпа" грузчыкам і прасаўшчыком гідраўлічнага прэса.

Усе партрэты на фоне кратаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG