Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 чалавек загінулі ў Аўганістане ў часе акцыі пратэсту


На поўначы Аўганістану ня менш як 10 чалавек загінулі і каля 50 параненыя ў выніку сутыкненьняў, у якія перарасла акцыя пратэсту супраць гібелі чатырох мясцовых жыхароў у выніку начной апэрацыі сілаў НАТО.

Паўтары тысячы чалавек сабраліся на вуліцах гораду Талакан. Дэманстранты несьлі целы забітых, двух мужчын і дзьвюх жанчын, і скандавалі антыўрадавыя і антыамэрыканскія лёзунгі. Марш пратэсту пераўтварыўся ў масавыя беспарадкі і сутыкненьні з сіламі бясьпекі.

Камандаваньне міжнароднымі сіламі НАТО ў Аўганістане пацьвердзіла, што ў часе апэрацыі былі забітыя 4 чалавекі, аднак заявілі, што гэта – узброеныя баевікі, якія аказалі супраціў.

Раней кіраўніцтва Аўганістану неаднаразова зьвярталася да камандаваньня сілаў НАТО з патрабаваньнем спыніць начныя апэрацыі, паколькі ў выніку іх часам гінулі мірныя жыхары.
XS
SM
MD
LG