Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу затрымалі прыхільнікаў Міронава


Сяргей Міронаў

Сяргей Міронаў

У Пецярбургу паліцыя затрымала больш як 20 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку спікера Рады Фэдэрацыі РФ Сяргея Міронава.

Сёньня дэпутаты Заканадаўчага сходу Пецярбургу разглядаюць пытаньне ад адкліканьня Сяргея Міронава як свайго прадстаўніка з Рады Фэдэрацыі. У выпадку, калі такое рашэньне будзе прынятае, Міронаў пазбавіцца пасады кіраўніка расейскага сэнату і паводле расейскай Канстытуцыі, статусу трэцяй дзяржаўнай асобы Расеі.

Раней пракрамлёўская партыя Адзіная Расея скрытыкавала Міронава за некаторыя выказваньні.
XS
SM
MD
LG