Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Лібіі “згубілі сувязь” з міністрам нафтавай прамысловасьці


Улады Лібіі прызналі, што “згубілі сувязь” з міністрам нафтавай прамысловасьці і кіраўніком дзяржаўнай нафтавай кампаніі Шукры Ганемам, які ў апошнія дні знаходзіўся ў Тунісе ў камандзіроўцы.

Раней прадстаўнікі ўладаў Тунісу і лібійскай Пераходнай нацыянальнай рады заявілі, што Генем перайшоў на бок паўстанцаў і ў бліжэйшы час прыбудзе ў адну з эўрапейскіх краінаў.

Раней на бок паўстанцаў перайшлі некаторыя высокапастаўленыя дзеячы адміністрацыі Лібіі, у тым ліку і міністар замежных спраў.

Прадстаўнікі НАТО заявілі, што ў апошнія дні праводзяць маштабную кампанію з мэтай пераканаць лібійскіх вайскоўцаў, якія застаюцца вернымі Муамару Кадафі, адмовіцца ад барацьбы. Самалёты НАТО скідваюць на пазыцыі ўрадавых войскаў улёткі, па розных каналах перадаюцца радыё і тэлезвароты да лібійскіх вайскоўцаў з заклікам скласьці зброю.
XS
SM
MD
LG