Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстранты ў Аўганістане абвінавацілі ААН у гібелі мірных жыхароў


На поўначы Аўганістану больш як 1000 жыхароў гораду Талакан правялі марш пратэсту супраць начной апэрацыі сілаў НАТО, у выніку якой, як яны перакананыя, былі забітыя 4 мірных жыхара.

Дэманстранты несьлі целы забітых, двух мужчын і дзьвюх жанчын, і скандавалі антыўрадавыя і антыамэрыканскія лёзунгі.

У камандаваньні міжнародных сілаў у Аўганістане пацьвердзілі, што ў часе апэрацыі былі забітыя 4 чалавекі, аднак заявілі, што гэта – узброеныя баевікі, якія аказалі супраціў.

Раней кіраўніцтва Аўганістану неаднаразова зьвярталася да камандаваньня сілаў НАТО з патрабаваньнем спыніць начныя апэрацыі, паколькі ў выніку іх часам гінулі мірныя жыхары.
XS
SM
MD
LG