Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка МВФ схіляюць да адстаўкі


Дзейны дырэктар-распарадчык МВФ Дамінк Строс-Кан

Дзейны дырэктар-распарадчык МВФ Дамінк Строс-Кан

Міжнародная супольнасьць узмацняе ціск на дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду, каб ён сышоў у адстаўку. Міністар фінансаў ЗША Цімаці Гайтнэр заявіў, што Дамінік Строс-Кан, які знаходзіцца ў турме ў Нью-Ёрку, відавочна ня ў стане кіраваць Фондам.

Бразылія выступіла за тое, каб новым кіраўніком арганізацыі стаў прадстаўнік вялікай разьвіванай краіны. Афіцыйны прадстаўніца кіраўніка Эўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу, наадварот, заявіла, што калі ўзьнікне пытаньне пра пераемніка Строс-Кана, важна, каб ён быў эўрапейцам, паколькі Эўропа – адзін з найбуйнейшых укладчыкаў МВФ.

Дзейны дырэктар-распарадчык МВФ Дамінк Строс-Кан быў арыштаваны ў суботу ў ЗША паводле падазрэньня ў спробе згвалціць пакаёўку ў нью-ёркскім гатэлі.
XS
SM
MD
LG