Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз заклікалі да вызваленьня беларускіх палітвязьняў


Кэтрын Эштан і Гілары Клінтан у будынку Дзярждэпартамэнту ЗША. Вашынгтон. 17 траўня 2011 г.
Кэтрын Эштан і Гілары Клінтан у будынку Дзярждэпартамэнту ЗША. Вашынгтон. 17 траўня 2011 г.
Злучаныя Штаты і Эўразьвяз яшчэ раз заклікалі беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.

Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан па выніках перамоваў у Вашынгтоне з вярхоўнай прадстаўніцай у замежнай палітыцы Эўрапейскага Зьвязу Кэтрын Эштан, выступіла з наступнай заявай:

“Мы абедзьве, Кэт і я, занепакоеныя рэпрэсіямі ў Беларусі, і я ўхваляю моцную заяву, якую яна зрабіла на выходных. Злучаныя Штаты лічаць судовыя працэсы ў справе аб падзеях 19 сьнежня палітычна матываванымі, і мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных”.

У суботу Эштан паўтарыла, што Эўразьвяз гатовы разгледзець “далейшыя мэтанакіраваныя абмежавальныя захады ва ўсіх галінах супрацоўніцтва” з афіцыйным Менскам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG