Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і ЭЗ заклікаюць Беларусь вызваліць палітвязьняў


Ачольніца замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан і дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан у Вашынгтоне, 17 траўня, 2011

Ачольніца замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан і дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан у Вашынгтоне, 17 траўня, 2011

Злучаныя Штаты і Эўразьвяз ізноў заклікалі беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.

Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан, па выніках перамоваў у Вашынгтоне з ачольніцай замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан, выказала занепакоенасьць рэпрэсіямі ў Беларусі і падкрэсьліла, што ЗША лічаць судовыя працэсы па справе аб падзеях 19 сьнежня 2010 году – палітычна матываванымі.

У суботу Эштан чарговы раз заявіла аб гатоўнасці ЭЗ разгледзець “далейшыя мэтанакіраваныя абмежавальныя захады ва ўсіх галінах супрацоўніцтва” з афіцыйным Менскам.
XS
SM
MD
LG