Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эўракамісіі пацьвердзілі супрацоўніцтва з МВФ


У Эўрапейскай камісіі заявілі, што арышт кіраўнгіка МВФ Дамініка Строс-Кана ніякім чынам не адбіўся на ўзаемадзеяньнях Фонду і Эўразьвязу.

У доказ гэтага прыводзіцца рашэньне аб выдаткаваньні Партугаліі дапамогі ў 78 мільярдаў эўра, траціна якіх забясьпечваецца МВФ. Тым часам, афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі Пія Хансен са спасылкай на кіраўніка Эўракамісіі Барозу заявіла, што калі ўзьнікне пытаньне пра пераемніка Строс-Кана, важна, каб ён быў эўрапейцам, паколькі Эўропа – адзін з найбуйнейшых укладчыкаў МВФ.
XS
SM
MD
LG