Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ўзяць грошы?


Чаму Расея адмовілася выдаць Беларусі крэдыт у тым памеры, які афіцыйны Менск прасіў? Дзе яшчэ Беларусь можа атрымаць неабходную крэдытную падтрымку? Якія ўнутрыпалітычныя наступствы будзе мець расейскае рашэньне і падзеньне курсу беларускага рубля?

Над гэтымі тэмамі ў «Праскім акцэнце» разважаюць шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько, рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук'янаў і фінансавы аналітык Сяргей Чалы.


Прапануем вам першую частку перадачы

Дракахруст: Чаму Расея адмовілася выдаць Беларусі крэдыт у тым памеры, які афіцыйны Менск прасіў? Як вынікае са словаў міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына, замест 3 мільярдаў даляраў, якія запрошвала Беларусь, можа быць выдадзены толькі 1 мільярд даляраў на працягу гэтага году. Можна спрачацца, ці дапамаглі б Беларусі выблытацца з валютнага крызісу тыя 3 мільярды, але гэта ўжо абстрактнае пытаньне. Нацыянальны банк ужо ў сераду зрабіў выснову з расейскай пазыцыі, адпусьціўшы курс з 3000 да 4000 рублёў за даляр і гэта магчыма яшчэ не мяжа.

Дык чаму ж не далі? Большасьць экспэртаў прадказвалі, што ўсё ж дадуць. Так, магчыма, шмат што папросяць узамен, але дадуць. Чаму гэтыя прагнозы ня спраўдзіліся?

Фёдар Лук'янаў
Лук'янаў: Па-першае, мне здаецца, што гэта не апошняе слова. Аляксей Кудрын – гэта вельмі ўплывовы чыноўнік у Расеі, ён карыстаецца абсалютным даверам прэм'ера Пуціна, але тым ня менш у яго ёсьць начальнік, які можа ня тое што перадумаць, але неяк пазыцыю скарэктаваць.

Чаму не далі зараз і чаму Расея гэтак стрымана сябе паводзіць?
У Маскве Аляксандру Рыгоравічу як не давяралі, так і не давяраюць.
Аляксандар Рыгоравіч апошнім часам шмат чаго казаў, у тым ліку і пэрсанальна на адрас Аляксея Кудрына былі вельмі рэзкія і зьневажальныя выказваньні. Дзіўна пасьля гэтага чакаць асабістай сымпатыі, а асабістыя адносіны пэўную ролю адыгрываюць.

Па-другое, Кудрын асабліва, але і іншыя расейскія кіраўнікі таксама, даўно адышлі ад ідэі дапамагаць Беларусі проста таму, што гэта саюзная дзяржава, а спрабуюць глядзець на эфэктыўнасьць гэтай дапамогі. Зыходзячы зь цяперашняга стану беларускай эканомікі, вельмі імаверна, што хоць адзін мільярд, хоць нават тры, проста вылецяць у чорную дзіру, нічога ня зьменіцца, у Беларусі павялічацца даўгі, а ў Расеі ўзьнікне адчуваньне выкінутых грошай.

Адносіны Беларусі і Расеі ў цэлым моцна папсаваліся за апошні год. І хаця пасьля выбараў лічылася, што яны крыху палепшыліся, нічога асабліва рэвалюцыйнага не адбылося: у Маскве Аляксандру Рыгоравічу як не давяралі, так і не давяраюць.

Дракахруст: Андрэй, на ваш погляд чаму заява аб пазыцыі Расеі была зробленая публічна? Міністар Кудрын не бязь зьдзеку параіў Беларусі зьвярнуцца да МВФ ці трэціх краін, бо расейскага крэдыту можа і не хапіць. Навошта ж гэтак? Гэта "Хростны бацька-5"?

Андрэй Дынько
Дынько: Мы ня ведаем, якія ўмовы выстаўляла Масква для атрыманьня гэтага крэдыту. Гаварылася, што патрабавалася зрабіць больш жорсткай крэдытна-фінансавую палітыку, былі намёкі на тое, што
У гэтай сытуацыі Менску ня будзе куды падзецца.
Масква хацела б гнуткасьці курсу беларускага рубля. Да таго ж ня раз расейскія афіцыйныя асобы, у прыватнасьці, пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, згадвалі пытаньне прыватызацыі. Ні па адным з гэтых пытаньняў зруху не было.

Прыватызацыя не паскорылася, на валютным рынку застаецца поўны беспарадак, утварыліся тры ці чатыры розныя курсы. Падаецца, што ў гэтай сытуацыі Менску ня будзе куды падзецца.

Вельмі паказальна, што ў гэтыя апошнія месяцы Лукашэнка ў адносінах да Расеі маўчыць. Тыя крыўдныя заявы, якія прыгадаў Фёдар, на адрас Кудрына і вышэйшых расейскіх кіраўнікоў датаваліся мінулым годам. Сёлета – поўнае маўчаньне.

Днямі Лукашэнка ў паездцы на сваю малую радзіму – у паказальны калгас «Александрыя», сказаў, што нам «падкідаюць рэформы». І хаця там гаварылася, што падкідае рэформы Захад праз «пятую калёну», але цяпер рэформаў патрабуе і Масква, але Лукашэнка сказаў, што ня будзе іх рабіць.

Дракахруст: Сяргей, вось гаварылася, што Расея шмат чаго запатрабуе – Белтрансгаз, адзіны рубель, але грошы ўсё ж дасьць, бо за імпэрыю трэба плаціць. А яна сказала – ня буду плаціць.

Чалы: Гэты крэдыт Беларусь прасіла ў Расеі яшчэ зь лета мінулага году. Тады было невядома, што сытуацыя стане настолькі крытычнай.

Калі я казаў, што Расея гэты крэдыт дасьць, ні для кога не было сакрэтам, што крэдыт будзе праедзены, якога б памеру ён ні быў. Сытуацыя нагадвае лета 1998 году ў Расеі, калі было зразумела, што завышаны курс 6 рублёў за даляр немагчыма ўтрымаць ніякімі грашыма.

Для чаго Беларусь сёлета зьвярнулася да Расеі публічна, пры тым, што перамовы пра крэдыт ішлі даўно?

Каб паказаць, што да МВФ мы зьвяртацца ня будзем, яны патрабуюць ад нас шмат такога, на што мы ня можам пайсьці, а Расея не патрабуе нічога.

Сяргей Чалы
Але Расея таксама запатрабавала праграму
У Расеі наагул шмат імітацыйных праектаў, так бы мовіць, усё, як у дарослых.
кшталту той, што патрабуе МВФ. Усім зразумела, што ніякай сур'ёзнай праграмы без спэцыялістаў МВФ беларускі ўрад напісаць няздольны і што ўсё гэта рытуальныя скокі.

У Расеі наагул шмат імітацыйных праектаў, так бы мовіць, усё, як у дарослых. Той жа ЭўрАзЭС – ўласны МВФ, АДКБ – уласнае НАТО, Адзіная эканамічная прастора – ўласны ЭЗ. І зь Беларусьсю вырашылі быць, як МВФ – давайце мы таксама запатрабуем нейкіх умоваў.

Прапанова падзяліць крэдыт з 3 мільярдаў на 3 гады – абсалютная калька з прапановы Сікорскага і Вэстэрвэле, толькі там размова ішла пра 3 мільярды эўра.
Па вялікім рахунку для беларускай эканомікі гэтыя грошы непатрэбныя, бо яны нічога ня зьменяць і толькі працягнуць агонію.

Я меркаваў, што Расеі выгадны рост крэдытнай запазычанасьці Беларусі, каб потым, калі стане зразумела, што грошай, каб яе вярнуць, няма, і паўстане пытаньне канвэртацыі даўгоў ва ўласнасьць, мець больш моцную перамоўную пазыцыю.

Але, відаць, зьмянілася надзея Расеі, што потым атрымаецца штосьці вытаргаваць.

А зьдзеклівая парада Кудрына – ідзіце да МВФ, гэта правільная парада. Калі б яна прагучала летам мінулага году, я бы пляскаў у ладкі ўсімі рукамі, што ў мяне ёсьць.

Дракахруст: А дзе сапраўды Беларусь можа перахапіць грошай,
Любы іншы, нават яго сын - гэта былі б зусім іншыя магчымасьці. Але з Аляксандрам Лукашэнка, мяркую, Эўропа ўжо проста не захоча садзіцца за стол гульні.
у якіх адмовіла Расея? Ці можа гэта быць МВФ? Фонд, здаецца, станоўча выказваўся наконт такой магчымасьці, але, наколькі я разумею, рашэньне прымаюць акцыянэры фонду, а гэта не ў апошнюю чаргу краіны Эўразьвязу і ЗША - "Барозу і іншыя казлы", паводле яскравага вызначэньня Лукашэнкі. Яны прагаласуюць за крэдыт? Ці не? Ці ўсё ж так, каб абараніць незалежнасьць Беларусі ад сьмяротнага подыху расейскага імпэрыялізму?

Лук'янаў: Ну, расейскі імпэрыялізм, як ужо было адзначана, паводзіць сябе крыху інакш, чым звычайна. Таму яго непасрэдная пагроза, магчыма, цяпер крыху меншая.

Што да прыгаданых «казлоў», то цяпер неяк цяжка сабе ўявіць, што яны зараз прагаласуюць за выдзяленьне сродкаў Беларусі.

Па-першае, як той казаў, за казлоў трэба адказваць, палеміка можа быць, але Аляксандар Рыгоравіч перайшоў нейкую мяжу.

А па-другое, у «казлоў», прыгаданых вышэй, цяпер свая сытуацыя вельмі сумная. Грошы Менску патрэбныя невялікія, але з такіх дробязяў яно і складаецца. А ў ЭЗ – ізноў палае Грэцыя, Партугалія, іх трэба ратаваць, што, дарэчы, робіцца таксама з удзелам МВФ. Выратавальныя крэдыты напалову складаюцца з фонду стабільнасьці ЭЗ і грошай МВФ.

Зараз лёгіка – давайце яго падтрымаем, бо інакш Расея яго зжарэ, наўрад ці спрацуе, калі Лукашэнка на гэта разьлічвае. Мне здаецца, што пасьля мінулага сьнежня ў Эўропе сфармавалася ўстойлівае ўяўленьне, што ў прынцыпе пагуляць можна было б, але толькі ня з гэтым гульцом. Любы іншы, нават яго сын - гэта былі б зусім іншыя магчымасьці. Але з Аляксандрам Лукашэнка, мяркую, Эўропа ўжо проста не захоча садзіцца за стол гульні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG