Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель. Тэхніку апазыцыянэрам вярнулі, але ня ўсю


Гомельская ўправа КДБ вярнула грамадзкім актывістам і офісу рэгіянальнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адабраныя ў студзені падчас ператрусаў кампутары.

Уладзімер Кацора
«Агулам нам вярнулі 10 кампутараў — прыватных і тых, што былі ў офісе. Мы адмовіліся забраць толькі ксэракс, які быў чамусьці няспраўным. Супрацоўнікі ўправы абяцалі прывесьці яго ў рабочы стан — тады мы й забяром. Быў яшчэ адзін забаўны эпізод: да аднаго з кампутатаў не было мышкі. Высьветлілася, што адзін з чэкістаў аддаў яе ў карыстаньне свайму сыну, — паведаміў сябра АГП і руху «За свабоду» Ўладзімер Кацора.

Як лічыць грамадзкі актывіст, тэхніку вярнулі ня толькі таму, што яна ня мела ніякага дачыненьня да падзеяў 19 сьнежня. Уладам цяпер не да кампутараў — справы ў эканоміцы падштурхоўваюць іх да падобных палітычных крокаў.

Васіль Палякоў
Старшыня рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіль Палякоў кажа, што некаторыя кампутары й ягоны мабільны тэлефон, па ўсім відаць, нават не правяралі:

«Улады, мяркую, зараз ня ведаюць, што рабіць з палітвязьнямі, хаця судовыя працэсы яшчэ й працягваюцца. Гэта тупіковы шлях. Ім цяпер не да кампутараў, таму й вярнулі хутка — вырашылі такім чынам закрыць пытаньне зь ператрусамі, учыненымі па ўсёй краіне пасьля акцыі пратэсту ў Менску».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG