Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік МЗС Малдовы прапануе аднавіць перамовы у справе Прыднястроўя


Міністар замежных спраў Малдовы Юры Лянке заявіў, што яго краіна разьлічвае аднавіць кансультацыі аб урэгуляваньні праблемы Прыднястроўскай рэспублікі.

У інтэрвію Радыё Свабода ён заявіў, што трэба як мага хутчэй сесьці за стол перамоваў з усімі зацікаўленымі бакамі.

У апошні час у Маскве гучалі заявы пра тэрытарыяльную цэласнасьць Малдовы – пры ўмовах прадстаўленьня шырокай аўтаноміі непрызнанай Прыднястроўскай рэспубліцы. У Кішынэве спадзяюцца, што гэта можа быць падставай для пачатку перамоваў.
XS
SM
MD
LG