Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Апазыцыянэры прайгралі суд гарвыканкаму


Дазволенае месца правядзеньня пікетаў у Магілёве.
Дазволенае месца правядзеньня пікетаў у Магілёве.
Ленінскі суд Магілёва не задаволіў скаргі трох актывістаў на дзеяньні Магілёўскага гарвыканкаму. Прафсаюзныя актывісты Юры Новікаў, Сяргей Фамін ды кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў ад суда дамагаліся прызнаць незаконнай і адмяць пастанову выканаўчай улады, якой апазыцыянэрам недазволілі правесьці тры пікеты за вызваленьне беларусіх палітвязьняў.

Пікеты мелі адбыцца ў людных месцах цэнтру гораду. Гарвыканкам адмовіў у іхправядзеньні на той падставе, што вызначаным месцам для мерапрыемстваў палітычных, грамадзкіх і прафсаюзных арганізацыяў зьяўляецца стадыён на вуліцы Чалюскінцаў.

Паводле актывістаў рашэньне гарадзкой улады супярэчыць беларускаму заканадаўству і канстытуцыі. Судзьдзя Валянціна Лапаціна не знайшла падставаў для задавальненьня скаргі.

Магілёўскі праваабронца Барыс Бухель: «Яна заявіла, што гарвыканкам нічога не парушыў. Месца вызначана без парушэньняў закону. Кожны мае права там праводзіць свае мерапрыемствы. Тое, што яно знаходзіцца ў далечыні ад людных месцаў, яна ня стала камэнтаваць. Яна кіравалася не канстытуцыйнымі нормамі, а падзаконнымі актамі, то бок рашэньнямі гарвыканкаму, якія, паводле яе, маюць большую сілу за канстытуцыю і міжнародныя пагадненьні. Актывісты зьбіраюцца абскарджваць рашэньне Лапацінай ў абласным судзе. Калі там не атрымаецца дамагчыся праўды, то дойдуць да камітэту па правах чалавека».

Пікеты мелі адбыцца 25, 26. 27 сакавіка. Заяўку ў гарвыканкам падпісалі 13 актывістаў апазыцыі. Стадыён, куды чыноўнікі адправілі апазцыянэраў пратэставаць, знаходзіцца ля аварыйнага Дома культуру й адпачынку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG