Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьця геяў не атрымалася


Каля 20 чалавек затрымалі сёньня ўвечары каля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі ў Менску. Гэта ўдзельнікі акцыі, прысьвечанай барацьбе супраць гамафобіі. Сярод затрыманых — актывісты праваабарончага праекту «ГейБеларусь» і іх лідэр Сяргей Андросенка, прадстаўнікі некаторых моладзевых грамадзкіх арганізацыяў.

Удзельнікі акцыі зьбіраліся пачаць шэсьце і раздаваць інфармацыйныя ўлёткі, у якіх згадвалася, што 17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень супраць гамафобіі і трансафобіі. Як толькі яны пайшлі ў бок праспэкту Незалежнасьці, дарогу ім перагарадзілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Пасьля гэтага зьявіўся АМАП. Удзельнікаў акцыі адвезьлі ў Ленінскі РАУС Менску.

Паводле апошніх паведамленьняў, там знаходзяцца 15 чалавек затрыманых. Міліцыя пачала складаць пратаколы пра адміністратыўныя парушэньні.

Да 21-й гадзіны ўсіх затрыманых адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG