Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каралева Лізавета II наведала мэмарыял змагарам за незалежнасьць Ірляндыі


Каралева Лізавета II прыбыла ў Дублін, пачаўшы першы ў гісторыі візыт брытанскага манарха ў незалежную Ірляндыю.

Візыт працягнецца 4 дні. Сёньня каралева наведала мэмарыял ў памяць змагароў за незалежнасьць Ірляндыі, якія больш як 90 гадоў таму ваявалі супраць Брытанскай імпэрыі.

У краіне ўзмоцненыя захады бясьпекі. Незадоўга да пачатку візыту каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы Другой была абясшкоджаная выбухная прылада. Выбухная прылада была знойдзеная ў багажным аддзяленьні аўтобуса. Парадак у сталіцы Ірляндыі падчас візыту каралевы будуць забясьпечваць 8500 паліцэйскіх.
XS
SM
MD
LG