Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць мадэльера Варламава распачатая крымінальная справа


Саша Варламаў, фота: dominika.by

Саша Варламаў, фота: dominika.by

У дачыненьні да мастацкага кіраўніка Цэнтру маладзёжнай моды Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксандра Варламава распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт. 426 (перавышэньне службовых паўнамоцтваў). Пра гэта паведамляюць БЕЛТА і БелаПАН.

Падставай для распачынаньня справы зьявіліся матэрыялы праверкі ГУУС Менгарвыканкаму. У выніку праверкі былі ўстаноўлены факты сыстэматычнага прысваеньня і выкарыстаньня не па прызначэньні Аляксандрам Варламавым ў 2007-2010 гадах грашовых сродкаў на суму больш за 300 мільёнаў беларускіх рублёў, якія прызначаліся для выдачы ў выглядзе камандзіровачных выдаткаў чальцам дэлегацый, якія ўдзельнічалі ў правядзеньні паказаў за межамі Беларусі ў рамках фэстывалю "Млын моды "

Дарэчы на апошнім фэстывалі «Млын моды» Варламаў выступіў са шчырым зваротам да Аляксандра Лукашэнкі:

“Я стаміўся ад таго, што мне здрадзілі людзі і дзяржава. За апошнія 12 гадоў працы я не атрымаў ні капейкі заробку. Але болей я так не магу. Мне няма на што купляць прадукты, няма на што жыць. Так і пішыце — Варламаў памірае ад голаду.

Цяпер на мяне адразу звалілася аграмадная колькасьць праблемаў: апэрацыя на хрыбце, здрада любімага чалавека. Я пражыў зь ім дзевяць месяцаў, і ён заявіў, што заставаўся са мной толькі таму, што я плаціў яму. Так, я — гей. Але ж я і чалавек. Не ўяўляю цяпер як жыць далей”.
XS
SM
MD
LG