Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьверы Рады Эўропы не зачыненыя перад Беларусьсю


Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб'ёрн Ягланд не выключае ў пэрспэктыве ўступленьня Беларусі ў РЭ. Пра гэта ён заявіў 17 мая на прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоваў з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым.

Турб'ёрн Ягланд
"Эўропа не абмяжоўваецца краінамі-ўдзельніцамі ЭЗ. У яе ўваходзяць у нашым разуменьні 47 краін. Спадзяюся, хутка гэтая колькасьць павялічыцца да 48 за кошт далучэньня Беларусі", — цытуе Ягланда «РИА Новости».

Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы. У 1993 годзе краіна атрымала статус адмыслова запрошанай ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), але была пазбаўленая гэтага статусу пасьля рэфэрэндуму 1996 году, вынікі якога не прызнала міжнародная супольнасьць.

У чэрвені 2009 году ПАРЭ прыняла рэзалюцыю аб вяртаньні Беларусі статусу адмыслова запрошанай краіны пры ўмове адмены сьмяротнага пакараньня кары або ўвядзеньня мараторыю на яе.

У пачатку 2010 году ў Беларусі былі выкананыя два сьмяротныя прысуды, пасьля чаго ПАРЭ параіла сваім чальцам не наведваць краіну. Адзіным афіцыйным прадстаўніком ПАРЭ, які наведаў Беларусь пасьля гэтага, стала дакладчык асамблеі па сытуацыі ў краіне Сініка Хурскайнэн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG