Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сераду пачынаецца суд над беларускімі анархістамі


Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы беларускіх анархістаў Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча і Максіма Веткіна, якіх абвінавачваюць у зьдзяйсьненьні шэрагу падпалаў і нападаў на будынкі, а таксама ў іншых злачынствах, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

Акрамя таго, Аляксандру Францкевічу было выстаўлена дадатковае абвінавачаньне – ва ўзломе сайту Наваполацкага гарвыканкаму, што кваліфікуецца па ч.2 арт. 351 КК РБ (“Кампутарны сабатаж”). Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Справу будзе разглядаць судзьдзя Завадзкога суду Жана Хвайніцкая з 18 па 23 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG