Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УААЗ рыхтуецца скараціць бюджэт і штат


Усясьветная арганізацыя аховы здароўя (УААЗ) абвясьціла, што ў наступным годзе скароціць свой бюджэт на адзін мільярд даляраў - з-за фінансавых праблем багатых краін-донараў і з-за паслабленьня даляра ЗША.

Кіраўнік УААЗ Маргарэт Чан заявіла журналістам у Жэнэве, што памяншэньне адлічэньняў з боку галоўных краін-донараў стала адной з асноўных праблем арганізацыі.

Штаб-кватэра Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, якая знаходзіцца ў Жэнэве, рыхтуецца скараціць каля 12 % сваіх служачых.
XS
SM
MD
LG