Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Сарказі пацьвердзіў цяжарнасьць Бруні


Н.Сарказі і К.Бруні-Сарказі

Н.Сарказі і К.Бруні-Сарказі

Паводле нямецкага выданьня "Bild", бацька прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі Поль пацьвердзіў, што яго сын разам з жонкай Карлай Бруні чакаюць дзіця. Пры гэтым ён дадаў, што абое яны ня хочуць загадзя ведаць яго пол.

“Я ўпэўнены, што гэта будзе дзяўчынка, такая ж цудоўная, як і Карла", – адзначыў бацька францускага лідэра.

Чуткі пра цяжарнасьць 43-гадовай італьянскай мадэлі пачалі абмяркоўвацца ў апошнія тыдні. Бруні-Сарказі ўжо мае сына ад папярэдняга шлюбу. Што да яе мужа, то ён мае трох сыноў ад двух папярэдніх шлюбаў.
XS
SM
MD
LG