Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Шаўчук, вядомы расейскі музыка, лідэр рок-гурту ДДТ, выказаў сваю салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі.

Падпісаўшы паштоўкі падтрымкі, ён сказаў:

«Не бывае свабоды па ўзоры Лукашэнкі, свабода або ёсьць, або яе няма... Гэтыя хлопцы - вельмі годныя людзі, я проста перад імі схіляюся, як і многія людзі тут, у Расеі. Я жадаю ім мужнасьці, разумею, як гэта цяжка... Але зь іншага боку - вы не адны, хлопцы... Улада, якая так абыходзіцца са сваімі свабоднымі грамадзянамі, яна баязьлівая. А гэта ўжо яе пракол. Вялікая чорная дзірка на яе целе, у якой яна і распусьціцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG