Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка МВФ перавялі ў турму Рыкерс-Айлэнд


Д.Строс-Кан
Д.Строс-Кан
Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан, якога абвінавачваюць у ЗША ў спробе згвалтаваньня, пераведзены ў вядомую турму Рыкерс-Айлэнд ў штаце Нью-Ёрк.

Турэмны комплекс, разьмешчаны побач з аэрапортам "Ля Гарда" вядомы па тэлесэрыялах: там адбываюць пакараньне асуджаныя за невялікія злачынствы, а таксама ўтрымліваюцца арыштаваныя да суду. Хутчэй за ўсё, Строс-Кана дзеля ж яго бясьпекі будуць утрымліваць у адзіночцы, перадае Ройтэр.

Напярэдадні суд у Нью-Ёрку адмовіўся вызваліць яго пад заклад у 1 мільён даляраў, асьцерагаючыся, што Строс-Кан можа зьехаць у Францыю.
Дырэктару-распарадчыку МВФ, які лічыўся адным з фаварытаў будучых прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі, былі афіцыйна выстаўленыя 7 абвінавачваньняў, Паводле аднаго зь іх яму пагражае да 25 гадоў турмы.

Строс-Кан быў затрыманы ў суботу перад адлётам у Парыж на падставе скаргі пакаёўкі нью-ёркскага гатэлю, у якім ён жыў.
XS
SM
MD
LG