Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран: мы не супрацоўнічалі з Паўночнай Карэяй


Іран адхіліў падазрэньні аб сваім супрацоўніцтве з Паўночнай Карэяй у
галіне ракетных тэхналёгій, пра што гаварылася ў нядаўна апублікаваным
дакладзе ААН.

У дакладзе сьцьвярджалася, што Пхэньян і Тэгеран, насуперак
міжнароднай забароне, абменьваліся паміж сабой дэталямі і
тэхналёгіямі, якія зьвязаныя з вытворчасьцю балістычных ракет.
Прадстаўнік МЗС Ірану заявіў, што яго краіна здольная
самастойна распрацоўваць і вырабляць ракеты і не мае патрэбы
ў дапамозе звонку.

У дакладзе таксама выказваліся падазрэньні адносна таго, што абмен
матэрыяламі ішоў пры пасярэдніцтве Кітаю. У Пэкіне гэтыя паведамленьні
не камэнтуюць, але адзначаюць, што Кітай строга
выконвае ўсе міжнародныя санкцыі ў дачыненьні да КНДР.
XS
SM
MD
LG