Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачобут падаў хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут

Журналіст Андрэй Пачобут, якога абвінавачваюць у паклёпе на прэзыдэнта, і ягоны адвакат хадайнічаюць аб спыненьні крымінальнай справы. Ад 6 красавіка Пачобут знаходзіцца за кратамі.

Адвакат журналіста Андрэя Пачобута Аляксандар Бірылаў паведаміў:

"Мы азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы і падалі хадайніцтва аб яе спыненьні ў зьвязку з тым, што няма падставаў для прыцягненьня яго да крымінальнай адказнасьці, так можна сфармуляваць. І ў дадзены момант павінна ўжо вырашацца пытаньне аб перадачы справы ў суд".

Адвакат удакладніў, што яны з Пачобутам падалі на імя сьледчага Арсеня Нікольскага кожны сваё хадайніцтва.

Журналісту прад’яўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: 368 (частка І) — "абраза" і 367 (частка І) — "паклёп" у адносінах да прэзыдэнта. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў. Пачобута ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы.

Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай "Газэты выборчай". У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста, большая частка якіх узятая з "Газэты выборчай".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG