Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірыне Халіп дазволілі сустрэцца з мужам


Ірына Халіп пасьля вызваленьня

Ірына Халіп пасьля вызваленьня

Улады дазволілі Ірыне Халіп сустрэчу з мужам, былым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Андрэем Саньнікавым, які 14 траўня быў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўленьня свабоды ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

«Мне заўтра [18 траўня -- РС] дазволілі сустрэчу зь ім,» -- сказала Халіп у тэлефоннай размове з Інтэрфаксам.

Яна таксама паведаміла, што «пакуль няясна, чым мне будзе можна займацца, і перш за ўсё, ці можна будзе займацца прафэсіянальнай дзейнасьцю».

16 траўня Ірыну Халіп прысудзілі да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на два гады.
XS
SM
MD
LG