Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрыманы канібал


Пасьля затрыманьня маскоўскай паліцыяй неаднаразова судзімы Мікалай Шадрын прызнаўся ў забойстве і ўжываньні ў ежу частак цела свайго знаёмага, паведамілі ў Сьледчым камітэце Расеі.

Паводле сьледзтва, затрыманы зьяўляецца пацыентам псыхіятрычнай лячэбніцы і складаўся на ўліку ў
псыха-нэўралягічным дыспансэры. Раней у раёне, дзе жыве затрыманы былі выяўленыя фрагмэнты цела мужчыны прыкладна 40 гадоў. Цяпер сьледчыя правяраюць датычнасьць Шадрына да іншых падобных злачынстваў.
XS
SM
MD
LG