Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША апублікавалі новую Інтэрнэт-стратэгію


Апублікаваны ў панядзелак 25-старонкавы дакумэнт, накіраваны на забесьпячэньне адкрытасьці, бясьпекі і надзейнасьці Інтэрнэту, мае назоў "Міжнародная стратэгія па кібэрпрасторы”. Ва ўводзінах да новай стратэгіі прэзыдэнт Барак Абама адзначыў, што ЗША ўпершыню выкладаюць падыход, які сумуе дасягнутыя абавязаньні зь міжнароднымі партнэрамі па шырокім коле праблем.

Дакумэнт уключае шэраг прыярытэтных напрамкаў, такіх як нарошчваньне аб'ёму Інтэрнэту, ўдасканаленьне рэгуляваньня Інтэрнэту і ваеннае супрацоўніцтва па пытаньнях кібэрбясьпекі для абароны сетак ад нападаў.

Адзначаючы неабходнасьць зрабіць Інтэрнэт больш бясьпечным, з тым, каб “ён служыў, а не перашкаджаў сацыяльным, эканамічным і палітычным спадзевам народаў усяго сьвету”, дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заклікала да ўстанаўленьня глябальнага кансэнсусу вакол сумеснага бачаньня будучыні кібэрпрасторы.
XS
SM
MD
LG