Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанскія спэцслужбы: НАТО нанесла ўдар па краіне


Прадстаўнікі спэцслужбаў Пакістану заяўляюць, што гэлікоптэры НАТО сёньня нанесьлі ўдар па блёкпосьце пакістанскага войска ля мяжы з Аўганістанам, пры гэтым былі параненыя два вайскоўцы. Паведамляецца, што пакістанскія салдаты адкрылі агонь у адказ.

Афіцыйны Ісламабад пакуль не камэнтуе гэтыя паведамленьні, камандаваньне сіл НАТО ў Аўганістане заявіла, што правядзе расьсьледаваньне. Назіральнікі адзначаюць, што інцыдэнт можа спрыяць росту напружанасьці ў адносінах паміж ЗША і Пакістанам, якія пагоршыліся пасьля апэрацыі амэрыканскага спэцназу супраць Усамы бін Ладэна на пакістанскай тэрыторыі.

Прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Разы Гілані робіць сёньня візыт ў Пэкін, імкнучыся, паводле аналітыкаў, наладзіць больш цесныя сувязі з Кітаем у сувязі з апошнімі падзеямі.
XS
SM
MD
LG