Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлюсконі "засмучаны" вынікамі выбараў у Міляне


С.Бэрлюсконі

С.Бэрлюсконі

Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі "зьдзіўлены і засмучаны" вынікамі выбараў у мясцовыя органы ўлады, якія прайшлі ў выходныя ў шэрагу гарадоў Італіі.

Пра гэта заявілі яго дарадцы пасьля таго, як былі апублікаваныя папярэднія вынікі галасаваньня. Вялікі няўдачай для прэм'ера назіральнікі называюць вынікі выбараў у Міляне, дзе дзейны мэр Летыцыя Мараці, якую падтрымліваў Бэрлюсконі, ня толькі не змагла перамагчы ў першым туры, але і набрала менш галасоў за яе суперніка-левацэнтрыста. Пераможца выбараў у Міляне вызначыцца ў другім туры.

Левацэнтрысты атрымалі перамогу таксама ў Турыне і Балёньні, прыхільнікі Бэрлюсконі перамагаюць у Нэапалі.
XS
SM
MD
LG