Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна занепакоеная прысудам Саньнікаву


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

Украіна занепакоеная жорсткім прысудам экс-кандыдату на прэзыдэнта Беларусі Андрэю Саньнікаву, паведамляе "Ўкраінская праўда".

"Мы з занепакоенасьцю ўспрынялі прысуд знанаму дыплямату, палітыку, грамадзкаму дзеячу Андрэю Саньнікаву і яго жонцы Ірыне Халіп", – заявіў дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі ўкраінскага МЗС Алег Валошын.

"Мы зьвярталіся і будзем зьвяртацца да нашых беларускіх партнэраў з заклікамі да канструктыўнага дыялёгу з апазыцыяй, зрабіць практычныя крокі ў кірунку гарантаваньня свабоды слова, свабоды сходаў і іншых грамадзянскіх свабодаў і правоў", – падкрэсьлілі ў МЗС Украіны.

Кіеў, аднак, зазначае, што Ўкраіна выступае супраць палітычнай ізаляцыі Беларусі, бо мяркуе, што толькі дыялёг з афіцыйным Менскам можа забясьпечыць прагрэс у пытаньні датрыманьня дэмакратычных правоў і каштоўнасьцяў.
XS
SM
MD
LG