Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нью-Ёрк: кіраўніка МВФ пераводзяць у турму


Дамінік Строс-Кан

Дамінік Строс-Кан

Ачольнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан, арыштаваны ў ЗША паводле абвінавачаньня ў спробе згвалтаваньня, будзе пераведзены ў вядомую турму Рыкэрс-Айлэнд.

У панядзелак суд у Нью-Ёрку адмовіўся вызваліць Строс-Кана пад заклад памерам 1 мільён даляраў, асьцерагаючыся, што ён можа зьехаць на радзіму – ў Францыю, зь якой у ЗША няма пагадненьня аб узаемнай экстрадыцыі падазраваных.

62-гадовы Строс-Кан быў затрыманы ў суботу перад адлётам у Парыж. Падставай для арышту стала скарга пакаёўкі нью-ёркскага гатэлю ў якім ён жыў. Абвінавачаны адмаўляе сваю віну.

Дамінік Строс-Кан лічыўся адным зь пэрспэктыўных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Францыі на выбарах 2012 году.

Наступнае судовае паседжаньне ў гэтай справе адбудзецца 20 траўня.
XS
SM
MD
LG