Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 траўня


Belarus -- calendar, today
Belarus -- calendar, today
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВЕТРАНА...


...і пахмурна. Тэмпэратура плюс 11-17.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Суды над удзельнікамі Плошчы ў Ленінскім і Фрунзэнскім судах Менску.

У Вышэйшым гаспадарчым судзе пачынаецца справа аб закрыцьці «Народнай Волі».

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі сустрэча міністраў фінансаў краін-сяброў ЭЗ.

Каралева Вялікабрытаніі Лізабэта ІІ у Дубліне (першы візыт брытанскага манарха ў Ірляндыю з часу абвяшчэньня незалежнасьці гэтай краінай у 1922).

Кароль Ярданіі Абдала ІІ сустракаецца з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам у Вашынгтоне.

Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў пачынае трохдзённы візыт у Індыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


У 1838 наш зямляк Ігнат Дамейка ўпершыню ступіў на чылійскую зямлю. Там ён стаў навукоўцам з сусьветным імем і нацыянальным героем Чылі. Падарожжа Дамейкі на параходзе ад берагоў Францыі да чылійскага берагу цягнулася два з паловай месяцы.

У 1931 памёр мітрапаліт Менскі і Беларускі Мэльхісэдэк. У 1922 годзе, калі беларуская праваслаўная царква ў БССР абвясьціла сваю аўтаномію ад Масквы, мітрапаліт Мэльхісэдэк узначаліў гэты працэс аддзяленьня. Як прапаведнік ён быў вядомы сваёй прыхільнасьцю да беларускага нацыянальнага адраджэньня і падпаў за гэта пад перасьлед бальшавіцкіх спэцслужбаў.

У 1950 нарадзілася Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнт, журналіст, заснавальніца і старшыня лібэральнай партыі «Дэмакратычны саюз». А нарадзілася яна ў Беларусі, у Баранавічах.

У 1961 нарадзілася Энія, ірляндзкая сьпявачка і кампазытарка.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень інфармацыйнай супольнасьці.

Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.

Дзень Канстытуцыі Нарвэгіі.

МІНУС 365:


На Януковіча зваліўся вянок

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


Украіна – гэта тая Русь, якая засталася дома.

Сэкс – гэта нудна: я чытала!

Калі б ЗША напалі на Расею, для нас гэта было б добра. Для Расеі лепш быць штатам ЗША. Але я думаю, што мы амэрыканцам не патрэбныя. Таму нам трэба рыхтавацца да вайны з тупасьцю, дэградацыяй і рэстаўрацыяй савецкіх парадкаў.


Валерыя Навадворская
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG