Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатка Нобэля -- за свабоду Някляева


Уладзімер Някляеў у судзе
Уладзімер Някляеў у судзе
Каля сотні паэтаў, літаратараў і дзеячоў культуры з усяго сьвету падпісалі ліст салідарнасьці з Уладзімерам Някляевым і заклікалі ўлады РБ неадкладна вызваліць паэта, паведамляе Польскае радыё для замежжа. Сярод падпісантаў ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі паэтка Віслава Шымборска.

«Мы заяўляем аб сваёй падтрымцы Ўладзімеру Някляеву й яго сябрам. Мы стаім на Плошчы разам зь імі. Камусьці можа здацца дзіўнай наша еднасьць
Мы хацелі б дадаць свае галасы да яго голасу
моцнай веры ў тое, што ёсьць рэчы, больш важныя, чым палітыка альбо юрыспрудэнцыя. Але мы заяўляем, што жыцьцё Паэта, свабода Паэта нашмат важнейшыя, чым часовыя патрабаваньні дадзенага гістарычнага моманту. Уладзімер Някляеў аддаў свой голас, голас Паэта, за тых у Беларусі, хто марыць аб лепшым жыцьці, хто хоча больш выбару й больш свабоды. І мы хацелі б дадаць свае галасы да яго голасу.

Мы зьвяртаемся да ўраду Беларусі й да Высокага суду, каб вызваліць Уладзімера Някляева, даць яму волю пісаць і ствараць. Яму ёсьць чым папоўніць скарбніцу беларускай культуры», -- сказана ў лісьце, які падпісалі Віслава Шымборска, Эгідзіюс Александравічус, Цімаці Гартан Эш, Адоніс, Джэйн Хіршфільд, Хаціф Джанабі, Андрэй Хадановіч, Юлія Хартвіг, Ежы Ільг, Тэрэса Валас, Томаш Ружыцкі, Генрык Вазьнякоўскі, Рышард Крыніцкі, Кшыштаф Чыжэўскі, Алег Лышэха, Багдан Тоша, Марэк Залескі і іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG