Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каля сырыйскага гораду Дараа знайшлі масавае пахаваньне


Дэмакратычныя актывісты з сырыйскага гораду Дараа паведамілі, што мясцовыя жыхары сёньня знайшлі каля гораду масавае пахаваньне. Паводле жыхароў, яны дасталі з магілы 13 целаў і бачылі яшчэ шэсьці ці сем, пакуль іх не прагналі вайскоўцы.

Актывісты кажуць, што целы ў магіле належаць удзельнікам антыўрадавых дэманстрацыяў, забітым ад сярэдзіны сакавіка ўрадавымі войскамі. Ад таго часу былі забітыя амаль 800 чалавек, некаторыя лічацца зьніклымі.
XS
SM
MD
LG