Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскі будаўнік хоча, каб міністар патлумачыў словы «казёл» і «вашывыя»


Аляксей Паўлоўскі
Аляксей Паўлоўскі
Магілёўскі будаўнік Аляксей Паўлоўскі зьбірае подпісы пад заявай да міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага. Актывіст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці намагаецца атрымаць ад міністра тлумачэньне паняцьцяў «казёл» і «вашывы», а таксама высьветліць, ці зьяўляюцца прыдатнымі гэтыя словы ва ўзаемінах простых людзей з прэзыдэнтам Беларусі.

Як кажа Аляксей Паўлоўскі, нагодай для звароту да міністра стаў выступ 26 красавіка Аляксандра Лукашэнкі, у якім той сказаў «не хачу гаварыць аб усялякіх Барозу, іншых казлах», кіраўніцтва Ўкраіны ўпікнуў, што ў ім «вашывасьці хапае». Шмат людзей, зазначае актывіст, цяпер у разгубленасьці, што гэта ўсё азначае:

«Падпісалася ўжо два дзясяткі чалавек за гадзіну. Людзі нашы не зусім разумеюць, што меў кіраўнік дзяржавы на ўвазе, калі выкарыстоўваў гэтыя словы. Ну, калі ён кажа незразумела, то няхай яго міністры тлумачыць, што да чаго. Багата людзей проста ў шоку. Нават яго прыхільнікі. Усе цураюцца яго. Гэта ж верх бескультур’я. Калі ў наступны раз будуць такія выказваньні, я буду зьвяртацца да Праляскоўскага».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG