Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МВФ застанецца за кратамі


Строс-Кан (у цэнтры) у судзе

Строс-Кан (у цэнтры) у судзе

Кіраўніку Міжнароднага валютнага фонду Дамініку Строс-Кану адмовілі ў вызваленьні пад заклад на судовым паседжаньні ў Нью-Ёрку. Судзьдзя Мэліса Джэкасан заявіла, што існуе небясьпека ўцёкаў.

Строс-Кана вінавацяць у спробе згвалтаваньня пакаёўкі ў нью-ёрскім гатэлі. Яму пагражае да 25 гадоў зьняволеньня.

Адвакаты Строс-Кана, які разглядаўся як магчымы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Францыі на выбарах у наступным годзе, прапанавалі, каб іх кліента выпусьцілі пад заклад мільён даляраў. Паводле іх, кіраўнік МВФ настойвае на сваёй невінаватасьці.

Наступнае судовае паседжаньне ў гэтай справе адбудзецца 20 траўня.
XS
SM
MD
LG