Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы чачэнскі баксэр не прызнаў сябе вінаватым у тэрарызме


Былы чачэнскі баксэр-аматар Лорс Дукаеў не прызнаў сябе вінаватым у тэрарызме на судзе ў Капэнгагене. Ён аднак прызнаў абвінавачаньне ў незаконным захоўваньні зброі.

25-гадовага бэльгійскага грамадзяніна вінавацяць у падрыхтоўцы выбуховага прыстасаваньня для засылкі ў дацкую газэту, якая надрукавала карыкатуры на прарока Мухамэда.

Дукаева затрымалі ў верасьні 2010 году пасьля невялікага выбуху ў ваннай гатэлю ў Капэнгагене. Паводле абвінаваўцаў на судзе, ліст, знойдзены ў Дукаева, прывёў паліцыю ў кватэру ў Бэльгіі, дзе былі знойдзеныя інструкцыі па вырабу бомбаў і відэа з заклікам да сьвятой вайны, джыхаду.
XS
SM
MD
LG