Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль рыхтуе санкцыі супраць Менску?


Бэльгійскае інтэрнэтнае выданьне Euobserver піша, што дыпляматы Эўразьвязу ў Менску склалі і пераслалі ў Брусэль папярэдні сьпіс асобаў і прадпрыемстваў у Беларусі, у дачыненьні да якіх разглядаецца магчымасьць увядзеньня эканамічных санкцыяў.

Спасылаючыся на ананімную дыпляматычную крыніцу, выданьне паведамляе, што ў гэтым сьпісе знайшліся, у прыватнасьці, дзяржканцэрн «Белнафтахім», група кампаній «Трайпл», кампанія «Белтехэспарт» і ААТ «Беларуськалій».

«Аднак наўрад ці гэта нанясе страты прыватнаму капіталу прэзыдэнта, які, па чутках, асядае ў расейскіх і ўкраінскіх банках, кампаніях, занятых у рыбным бізнэсе, будаўніцтве і продажы нерухомасьці, а таксама на афшорных рахунках у Расеі і адной з краін ЭЗ — піша Euobserver.

«Неабходная сур’ёзная разьведвальная апэрацыя для таго, каб адсачыць гэтыя грошы, а пакуль ніводная краіна Эўразьвязу не гатовая вылучыць сродкі для вырашэньня такой задачы» -- цытуе выданьне ананімную крыніцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG