Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шатл Endeavour накіраваўся ў апошні касьмічны палёт


Амэрыканскі касьмічны карабель Endeavour накіраваўся ў апошні касьмічны палёт. Ён стартаваў сёньня з касмадрому ў штаце Флярыда. Палёт будзе працягвацца 16 дзён.

Endeavour быў пабудаваны ўзамен шатлу Challenger, які ўзарваўся ў 1986 годзе, і паступіў у эксплуатацыю ў 1991.

Амэрыканская касьмічная праграма караблёў шматразовага выкарыстаньня прадугледжвае яшчэ адзін палёт. Карабель Atlantis накіруецца да міжнароднай касьмічнай станцыі ў ліпені.
XS
SM
MD
LG