Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія дзяржбанкі (Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвэстбанк) выставілі курс продажу ў пунктах абмену валют Br4500 / $1, паведамляе Інтэрфакс, спасылаючыся на сайты гэтых банкаў.

Іншыя буйныя банкі пакуль не памянялі каціроўкі курсу на сваіх сайтах, але папярэджваюць, што курс на працягу дня можа памяняцца.

Паводле неафіцыйных дадзеных, Нацбанк Беларусі сёньня раніцай пацьвердзіў свае вусныя рэкамендацыі па захаваньні на нявызначаны тэрмін гранічнага курсу продажу на ўзроўні Br4000 / $1.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG