Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская прэзыдэнцкая рада хоча кантакту зь беларускай


Людміла Аляксеева і Міхаіл Фядотаў
Людміла Аляксеева і Міхаіл Фядотаў
На пасяджэньні Рады па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі прынята рашэньне аб стварэньні кантактнай групы па разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў РФ і Беларусі.

"Вырашана ўтварыць кантактную групу, у якую ўвайшлі некалькі сяброў Рады. Яны запрашаюць сяброў грамадзянскай Рады пры адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі далучыцца да іх", - сказаў "Інтэрфаксу" Міхаіл Фядотаў, расейскі юрыст і праваабаронца.

"Будзе створаная група, якая будзе займацца кантактамі паміж двума Радамі. Гэта робіцца для таго, каб сумеснымі намаганьнямі вырашаць пытаньні абароны правоў чалавека і ў Расеі, і ў Беларусі", - дадаў Фядотаў.

З расейскага боку ў групу ўвайшлі праваабаронцы Людміла Аляксеева, Валянцін Гефтэр, Юрый Джыбладзэ, Сьвятлана Ганушкіна і іншыя.

Кантактная група, у прыватнасьці, зоймецца экспэртызай заканадаўства РФ і Беларусі з пункту гледжаньня разьвіцьця правоў чалавека, забесьпячэньня доступу да правасудзьдзя, маніторынгам рэалізацыі працоўных і іншых правоў грамадзян адной дзяржавы на тэрыторыі іншага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG