Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанскія талібы ўзялі адказнасьць за забойства саўдаўскага дыплямата


Адказнасьць за забойства пакістанскага дыплямата ў горадзе Карачы ўзялі на сябе пакістанскія талібы.

Прадстаўнік талібаў паведаміў, што падобныя напады будуць працягвацца да таго часу, пакуль ЗША ня спыняць барацьбу ў Аль-Каідай на тэрыторыі Пакістану.

Аўтамабіль Хасана аль-Кахкані, які адказваў у саўдаўскім кансуляце за пытаньні бясьпекі, абстралялі чатыры матацыклісты. На мінулым тыдні невядомыя кінулі на тэрыторыю кансуляту Саўдаўскай Арабіі тры гранаты, але тады ніхто не пацярпеў.

Пакістанскія талібы на мінулым тыдні арганізавалі буйны тэракт на паўночным захадзе краіны і заявілі, што гэта – помста за забіцьцё лідэра Аль-Каіды Усамы бін Лядэна.
XS
SM
MD
LG