Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане забіты саўдаўскі дыплямат


У горадзе Карачы на поўдні Пакістану невядомымі забіты супрацоўнік консульства Саўдаўскай Арабіі.

Паводле мясцовых уладаў, аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся Хасан аль-Кахкані, які адказваў у кансуляце за пытаньні бясьпекі, абстралялі чатыры матацыклісты.

На мінулым тыдні на тэрыторыю саўдаўскага кансуляту ў Карачы невядомыя кінулі тры гранаты. Тады ніхто не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG