Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі пашыраная зона эвакуацыі вакол АЭС



У Японіі пашыраная зона эвакуацыі вакол АЭС «Фукусіма-Даічы», якая была пашкоджаная ў выніку землятрусу 11 сакавіка.

Сёньня ў эвакуацыйныя цэнтры вывезьлі жыхароў паселішчаў Ітатэ і Кавамата, якія месьцяцца больш чым у 30 кілямэтрах ад АЭС. Усяго эвакуявана 5 тысяч чалавек. У бліжэйшыя дні эвакуацыя працягнецца.

Пакуль што спробы стабілізаваць сытуацыю а АЭС посьпеху ня мелі. У абалонцы першага рэактару выявілася разгермэтызацыя, у выніку чаго 3 тоны радыёактыўнай вады ўцяклі ў сутарэньні. Кампанія Тэрсо, апэратар АЭС, абяцае да заўтра распрацаваць новы плян ахалоджваньня рэактару.
XS
SM
MD
LG